
Назва музея: Спадчына.
Профіль музея: гісторыка-краязнаўчы.
У школьным летапісе Путрышкаўскай васьмігадовай школы стаіць дата: 1962 год.
Сёлета па ініцыятыве камсамольцаў і піянераў у школе быў створаны гістарычны музей. У Савет музея ўвайшлі прадстаўнікі навучэнцаў усіх класаў. Агульнае кіраўніцтва ўсклалі на выкладчыка гісторыі Розу Майсееўну Гаўрылюк.
Задачы, якія стаялі перад членамі савета былі складанымі і адказнымі: скласці летапіс роднага краю, адлюстраваць у ёй гераізм слаўных сыноў і дачок беларускага народа.

Колькасць экспанатаў: 853, у тым ліку 828 асноўнага фонду.

Экскурсіі:
1.Культура і побыт нашых продкаў (з элементамі інтэрактыўнай гульні).
2.Іх імёнамі названыя вуліцы аг.Путришки.
3.Гісторыя Гродзенскага чыгуначнага вакзала.
4.Вялікая Айчынная вайна на тэрыторыі Гродзеншчыны.
5.СВК "Путрышкі" - новы этап развіцця.
6.Фарты Гродзенскай крэпасці: гісторыя і сучаснасць.
У школьным музеі праводзяцца ўрокі гісторыі, беларускай літаратуры, тэматычныя прадметныя тыдні, класныя, інфармацыйныя гадзіны, сустрэчы з ветэранамі вайны і працы, цікавымі людзьмі, выпускнікамі школы. На базе музея праводзяцца заняткі гурткоў "юныя этнографы", "Ваенная гісторыя Беларусі" і навукова-даследчая дзейнасць. Актыўна вядзецца пошукавая праца.

