top of page

КУЛЬТУРА І БЫТ

НАШЫХ ПРОДКАЎ

Тыпы беларускага двара

Вяночны двор

4.jpg
3.jpg

Пры вяночнай забудове комплекс жылых і гаспадарчых будынкаў ўтвараў квадрат або прадаўгаваты чатырохвугольнік. Усе пабудовы звязаны паміж сабой. Тарцом да вуліцы ставілі хату, да якой амаль заўседы прыбудоўвалі сенцы , да сяней – варыўня або камора. Да каморы прымыкаў хлеў, які меў асобны уваход са двара. Паралельна першай лініі ставіўся другі рад, насупраць хаты абавязкова размяшчаўся свіран (клець).

Вяночны двор - больш старажытны (пачаў фарміравацца яшчэ ў жалезным веку) і мае выражаны абарончы характар. Часцей сустракаецца у Паўночнай частцы Беларусі, дзе прыродныя ўмовы менш прыдатныя для вядзення сельскай гаспадаркі. Існуюць розныя варыяцыі вяночнага двара.

Двор з незвязаннымі пабудовамі

1.jpg
2.jpg

    З’яўляецца параўнальна нядаўна. Пераход да такога тыпу двара абумоўлены пераходам да калектыўнай формы гаспадарання і патрабаваннямі процівапажарнай бяспекі. С утварэннем калектыўных гаспадарак адпала патрэба ў шэрагу пабудоў (памяшканняў для ўтрымання збожжа, коней або валоў). Змяншэнне колькасці пабодоў дазволілі аднесці хлеў ад хаты і размясціць яго на 10-15 метраў ад жылля. Прастора паміж імі засаджвалася садовымі дрэвамі. Размяшчэнне пабудоў свабоднае, аднак нагадвае вянок або літару Г. 

    Найбольш распаўсюджаны тып двара ў сучаснай Беларусі.

Пагонны двор с аднарадным размяшчэннем пабудоў

4.png

      Жылле і гаспадарчыя пабудовы ўтвараюць рад (пагон) даўжынёй у некалькі дзесяткаў метраў. Убольшасці выпадкаў усе гаспадарчыя пабудовы шчыльна прымыкалі да хаты і былі накрыты суцэльнай страхой. Радзей сустракаліся пагоныя двары с дамініруючым становічшам жылога звяна. У такім выпадку пал агульнай страхой стаялі толькі хата, сенцы і варыўня, а гаспадарчыя пабудовы хоць і прымыкалі да іх, але мелі сваю страху, трохі ніжэйшую.

      Пераход ад вяночнага да пагоннага двара звязаны с Валочнай рэформай 1557 года, якая патрабавала размяшчэння двара па шырыні зямельнага надзелу. Найбольшае распаўсюджанне атрымаў на тэрыторыі Палесся, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.

3.png

Пагонны двор с двухрадным размяшчэннем пабудоў

5.jpg
6.jpg

Усе будынкі ўзводзіліся ў два паралельныя рады, паміж якімі знаходзіўся вузкі двор. У першым радзе размяшчалася хата з аднолькавымі па шырыні, але значна карацейшымі сенцамі, частка якіх аддзяляліся перагародкай пад камору.  Да сянец прымыкала варыўня або клець. У першым радзей магла размяшчацца інш. гаспадарчая пабудова.

Другі рад складалі астатнія гаспадарчыя пабудовы: клець, свіран, хлеў (свінарнік, кароўнік, цялятнік).

bottom of page