ПУТРЫШКІ - ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ
Легенда аб паходжанні вёскі Путрышкі
Было гэта даўным-даўно, калі жылі асілкі. Яны былі людзі дужыя, здаравенныя. Гаспадаркі яны ніякай не трымалі, а карміліся тым, што лавілі па лясах звяроў.
Але на іх бяду разам з імі жыў дзівак-чалавек. Не такі як усе: і росту меншага, і сілы не такія меў. А дзівацтва яго было ў тым, што любіў ён усё жывое і разумеў мову звяроў і птушак. За гэта ў наваколлі пачалі яго называць дзівак-Путрыс.
Цяжка стала людзям жыць, бо Путрыс пагамоніць ці то з птушкай, ці то са зверам – і няма каго адстрэльваць, бо ўсё жывое схавалася. Людзі пачалі ненавідзець дзівака. Ды адна бяда не ходзіць. Пачаўся страшэнны ўраган, які з камлямі павыварочваў дрэвы. Усе падумалі, што гэта Путрысава справа.
Крыўдна стала Путрысу. Закінуў ён катомку за плечы і пайшоў з гэтага месца.Доўга ці не ён блукаў па лесе, але раптам натрапіў на вялікую, сонцам залітую паляну. Усё навокал было зялёнае, у рознакаляровых красках. Прысеў Путрыс на палянцы і не мог адвесці вачэй ад гэтай прыгажосці. Забылася крыўда на асілкаў. Хуценька ўзняўся ён на ўзгорак і пачаў крычаць: “Людзі! Я Путрыс! Цудоўныя землі знайшоў!
На яго голас з ўсіх бакоў пачалі сыходзіцца людзі. Убачылі – не абмануў Путрыс, тут сапраўды райскія землі. Пачалі будаваць хаты, распрацоўваць землі. Атрымалася вялікае паселішча. Удзячныя людзі пачалі яго называць Путрыскі.
Не вядома, чаму з цягам часу літару “с” замянілі на “ш”, але цяпер гэта Путрышкі…
Гістарычная даведка
Першае упамінанне аб Путрышках
Упершыню Путрышкі ўзгадваюцца ў XVI стагоддзі. Паводле інвентара 1556 года маёнтак Русота, сяло Путрышкі належала Юрыю Валовічу.
Вёска ўпамінаецца ў дакументах 1557 года: агароды і селішчы набыў тут гаспадарскі баярын Б.Яцковіч.
Веска ў гістарычных дакументах
Паводле інвентара 1581 года сяло належала да маёнтка Русота, уласнікам якого быў земскі падскарбій Вялікага Княства Літоўскага Ларын Война. У 1672 годзе вёска належала да маёнтка кармялітаў Казіміроўка. Да 1939 года тут знаходзіліся вялікія маёнткі памеўчыка Жукоўскага.
Важныя падзеі, звязанныя з вёскай
У 1862 годзе праз ваколіцы вескі прайшла першая на сучаснай тэррыторыі Беларусі чыгунка, якая звязала Варшаву з Санкт-Пецярбургам, сталіцай Расійскай імперыі. Недалека ад вескі была размешчана чыгуначная станцыя.
У 1912-1914 гадах каля вескі вялося будаўніцтва ХІ форта Гродзенскай крэпасці. Ён не быў завершаны, пагэтаму ў гады Першай сусветнай вайны не быў задзейнічаны. Але у час савецка-польскай вайны 1919-1921 гадоў у час штурма Гродна Чырвонай арміяй у раёне фартоў ХІ-ХІІІ праходзілі асноўныя баі за горад.
24 чэрвеня 1941 года Путрышкі былі заняты нямецкімі войскамі. Веска была вызвалена пад час правядзення Беластоцкай і Вільнюскай аперацый. Чырвоная Армія 15 ліпеня 1944 года пераправілася цераз Неман і 5-я гвардзейская кавалерыйская дывізія авалодала вескамі Путрышкі і Вялікая Капліца.
Сучаснасць Путрышак
Упершыню Путрышкі ўзгадваюцца ў XVI стагоддзі. Паводле інвентара 1556 года маёнтак Русота, сяло Путрышкі належала Юрыю Валовічу.
Вёска ўпамінаецца ў дакументах 1557 года: агароды і селішчы набыў тут гаспадарскі баярын Б.Яцковіч.
Від на Путрышкі з космасу
Будынак сельскага клуба
У 1956 годзе ў цэнтры Путрышак быў пабудаваны будынак сельскага клуба, які ў сваёй архітэктуры мае рысы неакласіцызму. Доўгі час гэты будынак з’яўляўся цэнтрам культурнага жыцця вёскі. Сёння клуб набывае новае аблічча. Пасля рэканструкцыі тут будуць працаваць музычная школа, бібліятэка.
Путрышкаўская сярэдняя школа
Да 1950 года ў Путрышках працавала пачатковая школа. У 1950 годзе адбылося ўзбуйненне калгаса, цэнтрам якога стала в.Путрышкі. Узнікла неабходнасць адкрыцця сямігадовай школы, будаўніцтва якой вялося метадам народнай будовы (перавезены будынкі з в.Рыбніца і в.Дзевятоўка). Путрышкаўская сямігадовая школа была адкрыта 1 верасня 1951 года. Вёска расла, і хутка ўжо новая школа не стала адпавядаць патрэбаванням часу.
У 1975 годзе быў пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю будынак сучаснай Путрышкаўскай сярэдняй школы.
Касцёл
Святога Казіміра
На цэнтральнай вуліцы аграгарадка Путрышкі, на ўзгорку, знаходзіцца касцёл Святога Казіміра. Будынак касцёла быў пабудаваны ў 2002 годзе на сродкі прыхажан. Спраектаваў касцёл і фактычна выконваў усе будаўнічыя работы мясцовы ксёндз.
Касцёл пабудаваны ў згоднасці з матывамі беларускага драўлянага дойлідства. У дэкаратыўным афармленні інтэр’ера выкарыстаны фрэскавы роспіс.
Помнік воінам, загінуўшым пры вызваленні вескі Путрышкі
У 1957 годзе з некалькіх месцаў пахаванняў, якія знаходзіліся на тэрыторыі сельсавета, быў здзейснены перанос астанкаў загінуўшых воінаў.Быў усталяваны пастамент, на якім выбілі прозвішчы 131 пахаванага воіна, які загінуў пры вызваленні вёскі Путрышкі. На пастаменце ўсталявалі выява салдата з аўтаматам і каскай ў руках.
У 2012 годзе помнік набыў новы выгляд. Пастамент быў абліцаваны чырвоным мармурам, спіс загінуўшых выбіты на чорнай дошцы і дапоўнены новымі прозвішчамі.