ГРОДЗЕНШЧЫНА У СКЛАДЗЕ ПОЛЬШЧЫ У 1921-1939 ГГ.
З гісторыі Гродна ў складзе Польшчы
(1919-1939 гг.)
3 чэрвеня 1919 года – прыбыццё ў Гродна Ю. Пілсудскага для ўладжвання канфлікту паміж беларускімі і польскімі ваеннымі. На плошчы Баторыя (цяпер Савецкая) праходзіць парад польскай арміі, народнай міліцыі, паліцыі, школьнікаў, пажарных і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый.
12 ліпеня 1920 года – мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і буржуазнай Літвой. Гродна фармальна ўваходзіць у склад Літвы (фактычна гэта «засталося на паперы»).
18 сакавіка 1921 года – Гродна, паводле Рыжскай мірнай дамовы, застаецца ў складзе РП як цэнтр павета Беластоцкага ваяводства.
1922 год – адкрыццё Гродзенскага шклянога завода.
7 верасня 1924 года – на Нёмане праходзіць рэгата.
1925 год – галадоўка палітвязняў у Гродзенскай турме.
1927 год – заснаванне па ініцыятыве Яна Каханоўскага заапарка на сродкі гарадскога грамадства аматараў прыроды.
1928 год – стварэнне камісіі для ўмацавання Замкавай гары.
1930 год – пастанаўленне Гарадзенскай Рады аб прызнанні Маршалка (Ю. Пілсудскага) ганаровым грамадзянінам Гродна.
Май-кастрычнік 1933 года – у Гродзенскай турме сядзіць С.О. Прытыцкі.
Кастрычнік 1935 года – пачатак будаўніцтва каналізацыйнай сеткі.
1938 год – закрыццё ў Гродне ўсіх беларускіх школ.
1938 год – адкрыццё малочнага завода.
28 верасня 1938 года – адкрыццё ў Старым замку гісторыка-археалагічнай выставы.
17 верасня 1939 года – стварэнне ў Гродне баявых падпольных груп для аказання дапамогі Чырвонай Арміі ў сувязі з яе пераходам савецка-польскай мяжы.
19 верасня 1939 года – рэгулярныя часткі польскага войска цалкам пакідаюць Гродна.
21 верасня 1939 года – пераадолеўшы супраціў Гродзенскага апалчэння самаабароны, у горад уваходзіць Чырвоная Армія.
Падзеі польска-савецкай вайны на Гродзеншчыне (1919-1920 гг.)
Красавік 1919 года – тэрыторыя Гродзеншчыны канчаткова астаўлена нямецкай арміяй.
27 красавіка 1919 года – перадавыя польскія часткі ўвайшлі ў крэпасць Гродна пад камандаваннем палкоўніка Фрэя.
Лета 1920 года – пачатак савецкага наступлення.
18 ліпеня 1920 года – камандуючы Заходнім фронтам М.М.Тухачэўскі загадаў 3-му кавалерыйскаму корпусу ўзяць Гродна 19 ліпеня. 3-і кавалерыйскі корпус, якім камандаваў Гай, набліжаўся да Гродна з поўначы. Камандаванне корпуса размеркавала напрамкі атакі былой крэпасці з двух бакоў: 15-я кавалерыйская дывізія наступала з поўначы ўздоўж Грандзіцкай шашы, а 10-я кавалерыйская дывізія з усхода, уздоўж Азёрскай шашы.
Абарона Гродна ў гэты час прадстаўляла сабой «моцна ўмацаваныя фарты «Грандзічы», «Лапенкі, «Путрышкі» і «Дзевятоўка». Пад гэтымі назвамі меліся на ўвазе фарты Гродзенскай крэпасці № XIII, XII і XI. Аднак іх пабудова была толькі пачата. На фартах № XII і XI не было пачата будаўніцтва бетонных бруствераў. Тут былі пабудаваны бетонныя сховішчы, доўгачасовыя агнявыя кропкі і назіральныя пункты. Кожная пазіцыя была умацавана акопамі і драўляна-землянымі бліндажамі.
15-я кавалерыйская дывізія заняла м. Гожа, 10-я кавалерыйская дывізія – Азёры і в. Рыбніца. Невялікія сілы 1-й брыгады 15-й кд рухаліся па леваму берагу р. Нёман
Вечарам савецкімі кавалерыстамі была праведзена разведка ў напрамку в. Грандзічы. Савецкія кавалерысты ўварваліся ў горад праз в. Пярэселка. Пазіцыі ў раёне фартоў № XIII і XII былі захоплены. Атакі 10-й савецкай кд з раёна в. Путрышкі поспеха не мелі, т.я. батальён Ковенскага стралецкага палка паспяхова абараняўся ў раёне фарта № XI (раён в. Путрышкі–Капліца), аднак, будучы акружанымі часткамі 15-й кд, павінен быў адыйсці да р. Нёман у в. Панямунь.
19 ліпеня 3-і кавалерыйскі корпус Гая заняў усю правабярэжную часку горада Гродна.
20 ліпеня кавалерыя 3-га корпуса Гая фарсіравала Нёман і заняла левабярэжную частку горада. Польскія войскі адступілі ў напрамку м. Кузніца.
23 чэрвеня савецкія сілы кавалерыі і пяхоты фарсіравалі р. Нёман і пачалі цясніць палякаў у паўднёва-заходнім напрамку (м. Кузніца).
Разбураны чыгуначны мост у Гродна, 1920 г.
Верасень 1920 года, праіграўшы бітву за Варшаву, савецкія арміі пакідалі Польшчу. Савецкія войскі разлічвалі выкарыстаць умацаванні крэпасці Гродна для абароны і ўтрымання лініі фронта па р. Нёман.
23 верасня – палякі пачалі рашучыя атакі з мэтай узяцця Гродна.
24 верасня – вырашальны дзень баёў за Гродна.
25 верасня – група цяжкай артылерыі генерал-падпаручыка Ледухоўскага, з пазіцый паўночней м. Кузніца, адкрыла агонь па фартах Гродна. Бітва за Гродна была прайграна савецкім бокам. 3-я савецкая армія атрымала наказ адступіць.
26 верасня – Гродна было цалкам ачышчана ад савецкіх войскаў
Юзаф Пілсудскі ў Гродзенскай крэпасці
Падпаленая Фара Вітаўта, 1920 г.
Баі за Гродна ў верасні 1920 года.
Узяцце горада польскімі войскамі і адступленне Савецкай Арміі
Суадносіны сіл
Польскія войскі
Савецкія войскі
1-я і 2-я роты 1-габатальёна танкавага
палка(1) (40 танкаў Reno FT (2), узброеныя кулямётам Гочкіса і 37-мм гарматай)
Гарнізон Умацаванай пазіцыі (кам.генерал
Макжэцкі) (5200 штыкоў, 500 сабель, 30
кулямётаў, 14 гарматі бронецягнік
«Мściciel»(3)).
2-я літоўска-беларуская дывізія (1-
ыбатальён Ковенскагастралецкага палкаі
дывізія віленскіх уланаў, 1-ыбатальён
Слуцкагастралецкага палка).
Лідскістралецкі полк
3-і кавалерыйскі корпус (кам. Г.Д. Гай) (4)
10-я кавалерыйская дывізія (3147 сабель, 27 кулямётаў, 12 гармат)
15-я кавалерыйская дывізія (995 сабель, 19 кулямётаў, 8 гармат)
164-я стралецкая брыгада (700 штыкоў, 32 кулямёта і 8 гармат)
1
2
3
4
Падзеі і факты з гісторыі Гарадзеншчыны
у перыяд уваходжання ў склад Польшчы
1921-1923 гг. " за гэты перыяд з Гродна за мяжу выехала 2997 чалавек. Насельніцтва горада 34916 чал. (1921» "(»Кронан", с.83).
1922 г., 9 снежня. Адкрываецца Гродзенскі гісторыка – мастацкі музей (першапачатковая назва "Muzeum panstwowy" - дзяржаўны музей; цяпер гісторыка-археалагічны).
1924 г., ліпень. Гродзенскі магістрат прымае рашэнне аб стварэнні ў горадзе музея прыроды.
1926 г. даведка: насельніцтва Гродна 40 561 чалавек
1926 г., 21 лістапада. У Гродне ўрачыста адкрываецца музей прыроды.
1927 г. у Гродне па ініцыятыве Яна Каханоўскага на сродкі гарадскога таварыства аматараў прыроды заснаваны заапарк.
1928 ствараецца камісія для ўмацавання Замкавай гары.
1929 г. Урачыстае адкрыццё помніка Э. Ажэшкі ў Гродне (скульптар Рамуальд Зерых).
Завяршаецца будаўніцтва ахоўнага бульвара над Нёманам пад Замкавай гарой, які неўзабаве становіцца ўлюбёным месцам прагулак гараджан.
1935, кастрычнік. Пачатак будаўніцтва каналізацыйнай сеткі.
1936 г., 1 верасня. У школах Гродна налічваецца 7 288 навучэнцаў (не вучацца 791) і 189 настаўнікаў.
1937, травень. На Замкавай гары ў Гродне Здзіслаў Дурчэўскі знаходзіць каменную сцяну з плінфы.
1938 г., 24 траўня. Міністэрства ўнутраных спраў сцвярджае герб Гродна: у чырвоным полі шчыта алень з крыжам паміж рагамі пераскоквае праз агароджу, каля якой вырастаюць з травы тры кусты. Алень, крыж, агароджа-залатыя, камень і кусты-зялёныя. Над шчытом залатая каралеўская карона.
1938 г., 28 верасня. У Гродне ў Старым замку адкрываецца гісторыка-археалагічная выстава.
Гісторыя заснавання Гродзенскага
гісторыка-археалагічнага музея
Стварэнне музея
31 кастрычніка 1918 г. урадам Польшчы быў прыняты дэкрэт па апецы над помнікамі. Паводле яго на месцах ствараліся камісіі апекі над помнікамі.
На пасяджэнні кіраўнікоў акруг і шэфаў секцыі Грамадзянскага кіраўніцтва Усходніх зямель 22 студзеня 1920 г. была прынята пастанова аб арганізацыі нагляду над гістарычнымі помнікамі.
13 чэрвеня 1922 г. у будынку староства адбылося пасяджэнне Камісіі апекі над помнікамі мастацтва і культуры. На ім было прынята рашэнне аб утварэнні на аснове збораў Камісіі Дзяржаўнага музея пры Гродзенскім старостве. Кіраўніком музея быў прызначаны Ю.Ядкоўскі.
Урачыстае адкрыццё музея адбылося 9 снежня 1922 года з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства веравызнання і публічнай асветы, гродзенскага старасты і сяброў Камісіі. Экспазіцыя музея размясцілася ў тых жа пакоях, якія раней займала Камісія. Для наведвальнікаў зборы музея сталі даступнымі ў студзені 1923 г. Памяшканні музея былі вельмі малымі і не маглі змясціць больш за 25 наведвальнікаў. Музей быў адчынены для агляду толькі ў суботу і нядзелю з 11 да 15 гадзін. Тым не менш за 161 рабочы дзень у 1923 годзе музей наведаў 2651 чалавек, а ў 1924 годзе – 2038 чалавек.
Юзэф Юзэфовіч Ядкоўскі нарадзіўся 8 (20) снежня 1890 года ў Гродне. У 1912 г. Ю. Ядкоўскі скончыў з адзнакай археалагічны інстытут у Маскве, па спецыяльнасці "вучоны археолаг". Маскоўскае археалагічнае Таварыства, Ю. Ядкоўскага, захавальнікам помнікаў даўніны ў Гродзенскую, Мінскую і Віленскую губерні. Пасля рашэння аб стварэнні Гродзенскага гістарычнага музея Ядкоўскі прызначаецца яго дырэктарам. 9 снежня 1922 года адкрывае першую экспазіцыю Гродзенскі музей у памяшканні Староцтва (вул. У 1924 годзе Ядкоўскаму ўдалося ўгаварыць гарадскія ўлады на перадачу часткі Старога Замка для размяшчэння Дзяржаўнага Музея.Па ініцыятыве Ядкоўскага ў 1928 годзе была створана камісія для ўмацавання Замкавай гары, якая ў 1928-29 гадах будуе апранутую ў камень набярэжную і стварае новы прыгожы бульвар ля падножжа Замкавай гары. У канцы 1931 года пад наглядам Ядкоўскага пачаты раскопкі на тэрыторыі Старога Замка. Увесну 1932 года былі адкрыты каменныя руіны, якія належалі старажытнаму Гродна. Праводзяцца значныя рэстаўрацыйныя работы ў Старым замку, на месцы раскопак ствараецца "падземны музей".
Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе
Пачатак вайны
У 3 гадзіны 15 хвілін у нядзелю 17 верасня польскаму паслу ў Маскве В. Гжыбоўскаму была зачытана нота савецкага ўрада аб пачатку ваенных дзеянняў супраць Польшы. У ноце адзначалася, што ў сувязі з фактычнай ліквідацыяй дзяржавы, савецкія войскі пераходзяць польскую мяжу і бяруць “пад сваю ахову жыццё і маёмасць насельніцтва”. Пасол адказаўся прыняць гэты дакумент. У той жа дзень Ваенны савет БАВА выдаў загад № 005, дзе войскам Беларускага фронта загадвалася перайсці ў наступленне і «вызваліць» народ Заходняй Беларусі.
Т-28 фарсіруе раку Уша каля Міра.
Верасень 1939 года.
Сяляне слухаюць савецкае радыё, устаноўленае на бронемашыне
Гродна у верасні 1939 года
Абарона Гродна
Абаронай города афіцыйна кіраваў генерал В. Пшэздзецкі, фактычна — намеснік каменданта Р. Савіцкі і маёр Б. Серафін. З боку Савецкіх войск у баях за горад прымалі ўдзел падраздзяленні конна-механізаванай групы пад камандаваннем І.Болдзіна, у склад якой уваходзілі стралковыя часці, 5-ы танкавы корпус і 6-ы кавалерыйскі корпус. 20 верасня да горада падышло звыш 60 савецкіх танкаў. Адной з першых уварвалася ў горад стралковая рота пад камандаваннем Г.Гарнавых (загінуў у баі), яна захапіла мост праз раку Неман і ўтрымлівала яго, адбіваючы контратакі, да падыходу асноўных сіл. Дапамогу Чырвонай Арміі аказвалі баявыя падпольныя групы, якія складаліся пераважна з членаў КПЗБ. Абаронцам удалося справіцца з першым націскам, было падбіта некалькі савецкіх танкаў. Аднак да вечара 21 верасня горад быў цалкам узяты пад кантроль савецкімі войскамі. 22 верасня апошнія абаронцы пакінулі горад, кантроль над якім перайшоў да савецкіх войск.